Асташонок, Алесь

Материал из Буквицы
Версия от 14:51, 11 декабря 2021; Karaby (обсуждение | вклад) (Новая страница: «Нарадзіўся ў сям'і рабочых. Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага педа...»)
(разн.) ← Предыдущая версия | Текущая версия (разн.) | Следующая версия → (разн.)
Перейти к навигации Перейти к поиску
Алесь Асташонок
Replace this image male.svg
Дата рождения: 1 июня 1954({{padleft:1954|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (70 лет)
Место рождения: Минск
Место жительства: Киев
Библиография


Также: Александр Николаевич Асташонок


Нарадзіўся ў сям'і рабочых.


Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр). У 1978-1979 гг. служыў у Савецкай Арміі, у 1980-1981 гг. - інспектар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1981-1982 гг. - выхавацель у тэхнічнай навучальні будаўнікоў № 31, у 1982-1984 гг. - рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Ўпраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, у 1984-1986 гг. - рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі. З 1988 г. - старшы рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1986 г.


Друкавацца пачаў у 1981 г. Аўтар кнігі прозы «Фарбы душы» (1989), п'ес «Іскры ўначы» (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986), «Камедыянт, ці Ўзнёсласць сумнай надзеі» (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985), сцэнарыяў тэлевізійных мастацкіх фільмаў «Камедыянт» (1987), «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Гішпанія).


Перакладае з французскай, ангельскай, летувіскай моў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж.Сіменона («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988), «Планета малпаў» П.Буля («Сучасная замежная фантастыка», 1990), п'есы «Улюбёнец публікі» С.Палякова (пастаўлена ў 1985), «Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі (пастаўлена ў 1988), «Матылёчак, матылёчак...» А.Нікалаі (пастаўлена ў 1988), аповесць Веркора «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987), аповесці Ж.Сіменона «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988), «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989) і іншыя творы замежных пісьменнікаў. Сумесна з В.Грыгалюнасам пераклаў з летувіскай мовы асобныя апавяданні Б.Радзявічуса, М.Слуцкіса, С.Шальцяніса.

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі. Источник: http://www.slounik.org/80811.html